5 жні 2012 г.

Маё лета


Для мяне лета - гэта час, каб набрацца сіл і натхненняў на доўгую і халодную восень-зіму.
Адчыняю дзверы і форткі, лаўлю пахі і колеры, назіраю і маўчу…



1 сак 2012 г.

Катэ і сабакі




















 Якія музы натхняюць мастакоў і дызайнераў? Было б цікава ўбачыць адразу з працай і натхняльны вобраз. Вось, напрыклад, нядаўна я глядзела французскую камедыю, дык там дызайнерку аўтамабіляў натхніла фіялетавая сэкс-цацка :)
А ў мяне ўсё пакуль што не так складана. Вобраз сабакі - гэта, канешне, мой любімы Рафінад, а вобраз ката - гэта клёвы кот Дзікенс, ці Дзікуня, які жыве са сваёй гаспадыняй у Вільні.


Усё ж такі, калі вас нешта ці нехта натхняе, напішіце, калі ласка,
 у каментах - гэта будзе вельмі цікава!







29 лют 2012 г.

Ружовая зайцы

А вось каму ружовых зайцаў? Зайцаў-пабегайцаў!



















Паглядзець, паціскаць і набыць зайцаў будзе магчыма на кірмашы "ВВВ"
у галерэі сучаснага мастацтва "Ў", 3 сакавіка, з 12 да 22 гадзін!





9 лют 2012 г.

Ніндзя-экстрымалы!












Ніколі не выходзіць зрабіць “парачку трусаў” –  іх заўсёды атрымліваецца банда. А калі гэта банда трусаў, то, як кажуць, “Хавайся ў бульбу!”.
Віншую ўсіх закаханых і тых, хто только збіраецца закахацца!

Пяшчотныя пачуцці, пяшчотныя цацкі, пяшчотныя словы і падарункі







Запрашаю ўсіх на кірмаш хэндмэйд-падарункаў “Love pop-up shop”.
11 лютага з 12:00 да 18:00, Музей гісторыі Беларускага кіно (Свярдлова, 4).